Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікаў ад СНД “навялі на развагі”


Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў “наводзіць на развагі ня толькі журналістаў, але і назіральнікаў місіі СНД”.


Пра гэта сказаў сёньня на брыфінгу ў Менску кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі Наўрыз Айдараў.

Ён пракамэнтаваў на просьбу “Свабоды” той факт, што сярод 70 тысячаў чальчоў участковых выбарчых камісіяў прадстаўнікі апазыцыі складаюць усяго некалькі дзесяткаў чалавек:

“Гэта таксама адна з формаў нашай працы, -- адзначыў Наўрыз Айдараў. – Таму я хацеў бы перадаць журналістам інфармацыю, што на сустрэчах і ў Вярхоўным судзе і ў Генэральнай пракуратуры нас афіцыйна запэўнілі, што па ўсіх пытаньнях такога кшталту парушэньняў нашы назіральнікі маюць права зьвярнуцца ў рэгіянальныя структуры і атрымаць там адказы.

Таму, я думаю, што сёньня наўрад ці патрэбна драматызаваць сытуацыю. Але тым ня менш гэтыя пытаньні знаходзяцца на кантролі тых структураў, якія займаюцца правядзеньнем выбараў. І мы спадзяемся атрымаць ад іх адказ”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG