Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін патрабуе поўнай рэабілітацыі і 2 мільёны эўра


А.Лукашэнка выпусьціў А.Казуліна напярэдадні выбараў у парлямэнт. Знак Захаду ці спроба пасварыць апазыцыю? Рэакцыя палітычных апанэнтаў і паплечнікаў. ТЭМА ДНЯ.


Былы кандыдат на прэзыдэнта быў вызвалены раніцай 16 жніўня нібыта на пахаваньне цесьця. Як стала вядома пазьней 15 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаваньне палітыка. Сам Аляксандар Казулін кажа, што ніякага памілаваньня не прасіў.

Летась, калі вырашалася пытаньне пра гандлёвыя прэфэрэнцыі Беларусі ў краінах Эўропы, беларускія ўлады адпусьцілі некалькі палітвязьняў незадоўга да заканчэньня тэрміну пакараньня.

Назіральнікі лічаць, што цяпер у часе выбарчай кампаніі ўлады могуць зноў пайсьці на такі крок дзеля легітымізацыі новай Палаты прадстаўнікоў і зьняцьця эканамічных санкцый.

Пакуль за кратамі застаюцца Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч.

Аляксандр Казулін сустракаецца з паплечнікамі

Вызвалены з турмы Аляксандар Казулін сёньня правёў шэраг сустрэчаў з апазыцыйнымі палітыкамі. Ён пазьбягае кантактаў з журналістамі да прэсавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 20 жніўня.


Эўрапэйскі Зьвяз прывітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна

Адначасна, камісар Эўразьвязу ў справе зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што “разьлічвае на іншыя пазытыўныя крокі беларускіх уладаў”. Эўразьвяз выступае за вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.


Кіраўнік ПАСЭ: “Вызваленьне Казуліна – крок у правільным кірунку”

Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Люіс Марыя дэ Пуч станоўча ацаніў вызваленьне Аляксандра Казуліна. Ён адзначыў, што “для Асамблеі дапамагчы Беларусі ўвайсьці ў сям’ю эўрапейскіх дэмакратыяў зьяўляецца прыярытэтам, і вызваленьня палітычных зьняволеных ёсьць неабходнай умова


“Amnesty International”: вызваленьне Казуліна — прыемная навіна

“Amnesty International” і Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека вітаюць вызваленьне вязьня сумленьня Аляксандра Казуліна. Дасьледчыца “Amnesty International” па Беларусі, Украіне і Малдове Хітэр Макгіл заявіла, што вызваленьне Аляксандра Казуліна — гэта прыемная і крыху нечаканая навіна.

В. Леванеўскі: “Да свабоды таксама трэба прызвычаіцца”

Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.


Беларусы ў Нью-Ёрку віталі вызваленьне Казуліна

Чарговая дэманстрацыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася каля будынку амбасады Беларусі ў Нью-Ёрку. Беларусы віталі вызваленьне Аляксандра Казуліна і патрабавалі поўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў.


Хаўер Саляна прывітаў вызваленьне Казуліна

Вярхоўны камісар ЭС у галіне зьнешняй палітыкі і бяспекі Хаўер Саляна вітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна і выказаў надзею, што яно будзе спрыяць "узаемавыгаднаму" дыялёгу ЭС і Беларусі.



“Штаб А.Казуліна будзе прабаваць ад беларускай дзяржавы кампэнсацыі палітыку маральнай страты на суму 2 мільёны эўра”, - перадае са спасылкай на адваката Ігара Рынкевіча Інтэрфакс.




Каб заўтра зноў адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі і ў іх удзельнічалі б тыя ж кандыдаты, што і ў сакавіку 2006 году, за каго б Вы галасавалі? (Нацыянальнае апытаньне 2-12 ліпеня 2008 году)
























У 2006 годзе былы рэктар БДУ і кандыдат на прэзыдэнта А.Казулін быў пакараны пяцьцю з паловай гадамі пазбаўленьня волі за “злоснае хуліганства, арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія парушылі грамадзкі парадак”. Многія міжнародныя арганізацыі, Эўразьвяз і ЗША лічаць яго палітычным вязьнем і настойваюць на ягоным вызваленьні. Беларускія ўлады не пагаджаюцца, лічачы яго крымінальным злачынцам. А як лічыце вы?


















Паводле дадзеных Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.


А.Казулін: Не магу прыняць памілаваньне

“Я прымаю вызваленьне як знак справядлівасьці, але не магу прыняць памілаваньне з маральных меркаваньняў”, — гаворыцца ў заяве Аляксандра Казуліна, якую распаўсюдзіла ягоная прэсавая служба.


А.Мілінкевіч: “Казулін узмоцніць дэмакратычны рух”


“Я мяркую, гэта невыпадкова. Я думаў, што гэта будзе напрыканцы выбараў, але вызвалілі раней. Безумоўна, гэта зьвязана з тым, што ўладзе вельмі залежыць на тым, каб былі ацэнены пэўныя зрухі ў дэмакратызацыі, лібэралізацыі Беларусі, - мяркуе Аляксандар Мілінкевіч.

А.Ляўковіч: “Улады хочуць атрымаць палітычныя дывідэнды”

“Улады спрабуюць дэманстраваць намер наладзіць дыялёг з Захадам і правесьці выбарчую, палітычную кампанію”, - заявіў старшыня БСДП(Грамада).


Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі на сераду

Сёньня на інтэрнэт-сайце Аляксандра Казуліна будзе разьмешчаны прэс-рэліз пра абставіны вызваленьня нядаўняга палітвязьня. Аляксандра Казуліна вызвалілі 16 жніўня зь Віцебскай калёніі, дзе ён адбываў пяць з паловай гадоў зьняволеньня паводле злоснага хуліганства.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG