Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына ўпала на рэйкі ў мэтро



Як паведаміў БелаПАН старшы інспэктар групы інфармацыі і грамадзкіх сувязей УУС па ахове мэтрапалітэна Арцём Гарашэвіч, здарэньне адбылося ў 10.05. Мінчанцы 1961 года нараджэньня стала дрэнна, і яна ўпала на рэйкі.

"Пасажыры на плятформе сталі падаваць сыгналы машыністу цягніка, які прыбываў, і той зрабіў экстраннае тармажэньне. Цягнік спыніўся за 70 сантымэтраў ад жанчыны", — расказаў старшы інспэктар. Супрацоўнікі УУС па ахове мэтрапалітэна паднялі жанчыну на плятформу і выклікалі хуткую дапамогу.

Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелая не атрымала сур'ёзных траўмаў. "Жанчына была ў прытомнасьці і размаўляла з міліцыянэрамі. Яе даставілі ў адну з мэдычных установаў", — сказаў А.Гарашэвіч.

Паводле яго слоў, рух цягнікоў быў спынены на сем хвілінаў, цяпер мэтро працуе ў звычайным рэжыме.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG