Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Улада ўзяла курс на фальшывыя выбары"


Улады праігнаравалі вылучэнцаў апазыцыі пры фармаваньні ўчастковых выбарчых камісіяў. Ці можна разьлічваць на сумленныя выбары 28 верасьня?


Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія абяцае паведаміць вынікі фармаваньня ўчастковых камісіяў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца 28 верасьня.

У Беларусі створана 6,5 тысячы выбарчых участкаў. Заканадаўства дазваляе ўводзіць у склад кожнай участковай камісіі ад 5 да 19 чалавек.

Паводле каардынатара кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктара Карняенкі, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у 1500 камісіяў. Аднак, як сьведчаць паведамленьні з рэгіёнаў і партыйных штабоў, адзначаныя толькі асобныя выпадкі, калі прадстаўнікоў апазыцыі ўключылі ў склад камісіяў.

Экспэрт у выбарчым праве Сяргей Альфер заўважае, што паўтараецца тая самая карціна, што і было на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах 2004 году, калі з усіх вылучэнцаў апазыцыі ва ўчастковыя камісіі патрапілі 0.2% ад вылучэнцаў.

Гомель: ці “бразнуць дзьвярыма” дэмакратычныя кандыдаты?

У Гомельскай вобласьці з 214 вылучэнцаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў выканкамы ўключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў толькі 7 чалавек: у Рэчыцы, Рагачове й Лельчыцах.

Апазыцыя — за бортам падліку галасоў

Усе 6500 участковых камісіяў, якія будуць лічыць галасы выбарцаў падчас парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня, сфармаваныя. Пра гэта сьведчаць папярэднія дадзеныя, якія сёньня падсумавалі ў ЦВК. Сярод 69 845 чальцоў камісіяў апазыцыю прадстаўляюць усяго некалькі дзясяткаў чалавек.

Удзел ці байкот – усё вырашыць Палітрада АДС

Што будуць рабіць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы пасьля таго, як улада фактычна адмовілася дапускаць апазыцыю ва ўчастковыя выбарчыя камісіі?


ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

С. Калякін: “Улада зноў атрымала “двойку”

“Чарговым разам улада даказала, што яе словы і справы разыходзяцца. А што, мяняць стратэгію? Гэта было вядома. А раней дапускалі? Ці раней уключалі ў камісіі?” — задае рытарычныя пытаньні палітык.


С.Скрабец здымаецца з выбараў і заклікае іншых

Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец сёньня заявіў, што спыняе свой удзел у выбарчай гонцы.



А.Ляўковіч: “Заўтра рэжым упадзе сам”


Адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) кажа, што пашыраная Рада АДС, на якой павінна вырашыцца пытаньне ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах, заплянаваная на 31 жніўня.


Лябедзька ніколі не прызнае вынікаў выбараў


Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што пры канцы жніўня павінна адбыцца паседжаньне прэзыдыюму АДС, на якім будзе прынятая агульная стратэгія дзеяньняў у выбарчай кампаніі.


Л.Ярмошына: “Камісіі камплектавалі мясцовыя ўлады”


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына так пракамэнтавала сёньня “Свабодзе” масавыя адмовы вылучэнцам ад апазыцыі ў склад ўчастковых выбарчых камісіяў:



В.Івашкевіч: “Падліку галасоў ня будзе”


“Я ведаю, што ёсьць іншая пазыцыя: удзельнічаць у выбарах да канца пры любых умовах. Я лічу гэта памылковым, бо ўсё ўжо перадвырашана. Мы павінны рабіць свае адказныя палітычныя рашэньні, а не спадзявацца, што ўлада пашкадуе нас і ня будзе рабіць рэпрэсіяў, што раптам 1—2 сябраў БНФ уключаць у Палату, каб паказваць эўрапейцам, што ў нас дэмакратычныя выбары”.

БДІПЧ пакуль не камэнтуе фармаваньне выбарчых камісіяў

“Толькі кіраўнік місіі, амбасадар Арэнс мае права даваць камэнтары,- сказаў сёньня “Свабодзе” экспэрт у галіне мэдыяў місіі, адказны за сувязі са СМІ Іван Гадарскі".

18:2 на карысьць БРСМ

Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Карняенка прывёў прыклад: на месцы ва ўчастковых камісіях Мухавецкай выбарчай акругі (Берасьцейская вобласьць) падалі заяўкі 22 прадстаўніка АДС і 18 ад БРСМ. Ад АДС уключыні – 2, ад БРСМ – 18.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG