Паводле паведамленьня прэсавай службы Гомельскай управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, трагедыя здарылася 13 жніўня. Шэршні напалі на мужчыну на яго лецішчы ў вёсцы Нівы.
У Гомельскай вобласьці гэта першы выпадак, калі ад укусаў шэршняў загінуў чалавек. Раней падобныя трагедыі здараліся ў Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях.
Наступствы ўкусу шэршня, гэтаксама, як пчалы, залежыць ад рэакцыі чалавечага арганізму на іхні яд.
Лекары раяць тым, хто пакутуе на алергію ад падобных укусаў, мець пры сабе дымедрол, праднізалон і эфэдрын і выпіць па адной таблетцы кожнага прэпарата, калі джганула пчала альбо шэршань.