Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў чакае Лукашэнку 19 жніўня ў Сочы


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнуцца 19 жніўня ў Сочы, паведаміў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.


“19 жніўня, па-мойму, у Сочы павінна адбыцца сустрэча двух прэзыдэнтаў. Дзьмітры Анатолевіч чакае”, — сказаў У.Пуцін падчас сустрэчы ў чацьвер у Маскве з прэм'ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Кіраўнік ураду Расеі адзначыў, што прэзыдэнты дзьвюх краін “працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытаньняў, а сёньня прэм'еры Расеі і Беларусі абмяркуюць эканамічнае ўзаемадзеяньне і сацыяльную сфэру”, — перадае Інтэрфакс.

У.Пуцін паведаміў таксама, што напрыканцы верасьня — на пачатку кастрычніка заплянаваная сустрэча расейска-беларускай міжурадавай камісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG