Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая аздаравіць 2 тысячы асэтынскіх дзяцей


Пра гэта заявіў сёньня ў Маскве прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са старшынёй урада Расеі Ўладзімерам Пуціным.


Кіраўнік беларускага ўрада таксама паведаміў, што ад грамадзян Беларусі паступаюць добраахвотныя ахвяраваньні для насельніцтва, якое пацярпела ў паўднёваасэтынскім канфлікце, перадае БелТА.

На сустрэчы Сяргей Сідорскі выказаў спачуваньні Ўладзімеру Пуціну ў сувязі з гібельлю людзей у Паўднёвай Асэтыі. "Мы гатовы зрабіць усё магчымае, каб грамадзяне Паўднёвай Асэтыі хутчэй вярнуліся да нармальнага жыцьця", - сказаў беларускі прэм'ер.

Акрамя таго, адзначыў Сяргей Сідорскі, Беларусь адправіць гуманітарны груз для пацярпелых грамадзян Паўднёвай Асэтыі Для падрыхтоўкі да адпраўкі грузу ў Беларусі створана камісія. Узгоднены пералік неабходных прадуктаў харчаваньня, цёплых рэчаў, якія будуць адпраўлены ў Паўднёвую Асэтыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG