Вось колькі радкоў з таго матэрыялу:
“Дзякуючы энэргічным намаганьням і настойлівасьці Тацяны Голубевай, яе непасрэднаму саўдзелу былі станоўча вырашаны на дзяржаўным узроўні праблемныя пытаньні вытворчасьці і сацыяльнага разьвіцьця буйнейшых прадпрыемстваў Смаргоншчыны: заводу аптычнага станкабудаваньня, вытворчага аб’яднаньня “Смаргоньсылікатабэтон”. Канкрэтную практычную дапамогу атрымалі сельскагаспадарчы комплекс і ўстановы сацыяльнай сфэры рэгіёну, многія выбаршчыкі асабіста”.
Камэнтуе мясцовы праваабаронца Алесь Дзергачоў:
“Атрымліваецца, што яна нібыта дапамагла ўсім, і ў той самы час — нікому. Пра канкрэтныя выпадкі нічога не гаворыцца. Калі такое робіцца падчас выбарчай кампаніі, то гэта піяраўскі крок. У Смаргоні вельмі шмат праблемных пытаньняў: дрэнна заасфальтаваныя двары, нізкія заробкі. На тым жа заводзе аптычнага станкабудаваньня людзі атрымліваюць па 200—300 тысяч рублёў”.