Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку цікавіць чаму крытыкуюць уладу


Павінна быць зроблена ўсё, каб парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў 2008 годзе прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасьці з беларускім заканадаўствам.


Пра гэта сёньня заявіў кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Менску, перадае БелТА.

"Гэта самая важная палітычная кампанія ў гэтым годзе, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны ведаць, якія настроі людзей, чым яны не задаволены, па якіх пытаньнях крытыкуюць уладу".

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад памочнікаў прэзыдэнта - галоўных інспэктараў па абласьцях і горадзе Менску, а таксама ад упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах аб'ектыўнай ацэнкі сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў кожным рэгіёне краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG