Відавочна, выявілася старая тэндэнцыя расейскай кіроўнай эліты ваенным шляхам вярнуць сабе ў найбольш поўным аб’ёме ўплыў на міжнароднай арэне, і найперш у рэгіёне былога СССР. Канфлікт гэты высьпяваў даўно, пляны расейскія высьпявалі даўно, але цяпер на базе эканамічнага росту дзякуючы нафтадалярам гэта аказалася магчымым.
Безумоўна, гэта абвастрэньне ў адносінах з Захадам ня можа не паўплываць на ўсю міжнародную сытуацыі, у тым ліку і ў дачыненьне да Беларусі. Гэта вельмі трывожны сымптом, і аднаўленьне старой канфрантацыі з цэнтрам у Маскве – зараз гэта паўстала з усёй відавочнасьцю.