Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША настойвае на сустрэчы з Зэльцэрам


Амбасада ЗША ў Менску выступіла з адмысловай заявай з нагоды сёньняшняга асуджэньня амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра.


“Амбасадзе было адмоўлена ў назіраньні за ходам працэсу, таму мы ня можам быць перакананымі, што ён адпавядаў міжнародным прававым нормам. Амбасада патрабуе неадкладнай сустрэчы са спадаром Зэльцэрам. На працягу больш чым 2 месяцаў нам было адмоўлена ў консульскім доступе да яго. Мы падзяляем глыбокую занепакоенасьць ягонай сям’і станам ягонага здароўя і заклікаем беларускія ўлады выдаць яму ўсе лекі, якія яму раней выпісваліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG