Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі краін СНД захоўваюць маўчаньне


Кіргізія, якая цяпер старшынюе ў СНД, прапанавала правесьці тэрміновыя перамовы зь іншымі краінамі садружнасьці ў пытаньні ваеннага канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі.


Пакуль што ўрады краінаў СНД збольшага захоўваюць маўчаньне ў пытаньні грузінска-расейскага канфлікту. Мэцью Клемэнтс з брытанскай інфармацыйнай кампаніі Jane's, якая асьвятляе пытаньні бясьпекі, тлумачыць:

"Для большасьці краінаў СНД Расея – галоўны стратэгічны партнэр і яны зусім не зацікаўленыя пагаршаць адносіны з Масквой – гэта было б нанесла ім вялікую шкоду. Таму ў іх інтарэсах захоўваць маўчаньне".

Адзіны вынятак тут – Украіна. Украінскі ўрад не выступаў з адназначным асуджэньнем Расеі, але ўкраінскае Міністэрства замежных спраў выступіла з заявай, у якой перасьцерагла Расею супраць магчымага ўдзелу караблёў Чарнаморскага флёту ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі. Як гаворыцца ў заяве, украінскі бок пакідае за сабой права забараніць вяртаньне на тэрыторыю Ўкраіны да разьвязаньня канфлікту караблёў, якія могуць ўзяць удзел у баявых дзеяньнях.

Сярод кіраўнікоў краінаў СНД наконт канфлікту выказаўся толькі прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Пасьля сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным на Алімпіядзе ў Пэкіне, Назарбаеў у першы ж дзень канфлікту назваў неразумным рашэньне Грузіі ўвесьці войскі ў Паўднёвую Асэтыю і заклікаў усе бакі шукаць дыпляматычнае разьвязаньне канфлікту.

Мэцью Клемэнтс з брытанскай інфармацыйнай кампаніі Jane's кажа, што ўлады шмат якіх краінаў СНД могуць разглядаць афіцыйную падставу для ўдзелу Расеі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі – абарону суайчыньнікаў – як небясьпечны прэцэдэнт. Шмат у якіх краінах СНД ёсьць даволі вялікія расейскія меншасьці.

"Мы бачылі за тыя гады, што ва ўладзе быў Пуцін, аднаўленьне расейскай моцы праз эканамічны рост. І [Расея] паказала ўсё большае жаданьне ўдзелу ў справах былых савецкіх рэспублік, каб захаваць іх у расейскай сфэры ўплыву. Гэта зноў пацьвярджае тое, што Расея гатовая ўдзельнічаць у ваенным канфлікце, каб захаваць свой ўплыў у рэгіёнах, якія яна бачыць часткай сваёй сфэры. Таму я думаю, што для большасьці пост-савецкіх краін гэта вельмі паказальная падзея".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG