Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Пракапцоў апярэдзіў Пэкін у гульні з “васьмёркай” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Зьбег лічбаў “8” у сёньняшняй даце дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў пачаў адзначаць раней за арганізатараў Алімпіяды ў Пэкіне. Пакуль тыя чакаюць вечаровай восьмай гадзіны, восьмай хвіліны і восьмай сэкунды, ён у аналягічны час, толькі раніцай, распачаў урачыстасьці з нагоды дзьвюх сваіх юбілейных датаў: 55-га дня народзінаў і 10-годзьдзя дырэктарства.

Так рана Нацыянальны мастацкі музэй не адчыняўся для наведнікаў бадай што ніколі да гэтага. Але прачнуцца сёньня разам з сонцам дзеля такой імпрэзы захацелася многім, у тым ліку некалькім дыпляматам замежных краінаў і высокапастаўленым айчынным чыноўнікам.

З нагоды свайго 55-га дня народзінаў і 10-годзьдзя кіраваньня Нацыянальным мастацкім музэем Уладзімер Пракапцоў зладзіў пэрсанальную выставу з васьмі карцін, якія выбраў з напісаных за восем апошніх гадоў. На яе адкрыцьцё ён запрасіў 88 гасьцей, але слова для ўрачыстага віншаваньня даў толькі васьмі зь іх. І ўсіх прасіў укласьціся ў восем сэкундаў. Пажаданьні ж самому сабе і наведнікам музэя ён уклаў у яшчэ карацейшы час:

“Каб усё было добра ў нас. У культуры — таксама”.

Сярод 88 гасьцей прыйшоў на выставу намесьнік старшыні Беларускага саюзу мастакоў графік Рыгор Сітніца:

“Вельмі арыгінальная, нефармальная, цікавая імпрэза. Імпрэза мастацкая, нават нягледзячы на такую шматлікую прысутнасьць VIP-гасьцей, але яна такая, нібыта дзе-небудзь на траве за горадам. Даўно ўжо я ў шэсьць гадзін не падымаўся, але спадар Пракапцоў прымусіў мяне прачнуцца рана, і я ўбачыў, што гэта вельмі хораша і прыемна”.

Нагоду для такой прыемнасьці зоркі падкінулі спадару Пракапцову восьмага дня восьмага месяца 1953 году. І было гэта, як кажа яго маці Марыя Андрэеўна, таксама амаль пад самы час сёньняшняй урачыстасьці:

“Безь пяці дзевяць раніцы сёньня нарадзіўся ён”.

Роздум пра астранамічную магію лічбы “восем” і яе дапасаваньне да сваіх угодкаў заняў у дырэктара галоўнага мастацкага музэю краіны немалы час:

Карэспандэнтка: “Колькі гадоў вы чакалі гэтага дня? Калі прыйшла ідэя такой імпрэзы?”

Пракапцоў: “Два гады таму”.












Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG