Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таня Казыра ня хоча вяртацца з Амэрыкі


16-цігадовая беларуска Таня Казыра (на здымку чацьвёртая справа)
16-цігадовая беларуска Таня Казыра (на здымку чацьвёртая справа)

16-цігадовая беларуска Таня Казыра ня хоча вяртацца ў Беларусь, правакуючы такім чынам міжнародны скандал і ставячы пад пагрозу будучыню чарнобыльскай праграмы амэрыканскага гораду Петалума,-- піша сёньня каліфарнійскае выданьне Santa Rosa Press Democrat.

Так ацэньвае ўчынак Тані Казыры кіраўніца праекту Дайан Дэчычыо (Diane Decicio). Паводле яе словаў, арганізацыя атрымала ліст ад адваката службы іміграцыі Сан-Францыска аб тым, што дзяўчынка пажадала пашырыць свой гасьцявы статус у ЗША і хацела б застацца ў краіне, чакаючы адпаведнага рашэньня.

Таня Казыра стала жыве ў Барысаве разам са сваёй апякункай бабуляй. Яна прыбыла ў амэрыканскі горад Пэталума, што месьціцца ў штаце Каліфорнія непадалёк ад Сан-Францыска, 26 чэрвеня ў складзе беларускай дзіцячай групы. 5 жніўня 24 дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама дзьве прадстаўніцы беларускай дабрачыннай арганізацыі беспасьпяхова чакалі Таню ў аэрапорце Сан-Францыска. У выніку вылет усёй беларускай групы быў адкладзены.

Як паведамляецца, такое рашэньне зыходзіла менавіта ад дарослых кіраўніц групы. Паводле іхных словаў, іх могуць чакаць кепскія наступствы ў Беларусі, калі вернуцца назад без дзяўчынкі. Аднак учора позна ўвечары ў часе размовы зь Менскам жанчын запэўнілі, што дома іхнаму лёсу нічога не пагражае. Вырашана, што пакуль у Пэталуме ў чаканьні рашэньня Танінай справы застанецца адна жанчына, другая разам з астатнімі дзецьмі вылеціць у Беларусь.

Учора ж у паліцэйскі пастарунак гораду Пэталума, куды адмыслова прыбылі прадстаўнікі беларускага консульства ў ЗША і супрацоўнікі амэрыканскага Дзярждэпартамэнту, былі выкліканыя сужэнцы Мануэль і Дэбі Запата. У гэтай сям’і дзевяць год запар гасьцявала дзяўчынка. Пакуль муж і жонка не змаглі даць аніякага камэнтару адносна ўчынку Тані Казыры.

“Я ведаю, што яны вельмі любяць Таню,- кажа Дайан Дэчычыо, аднак такія пачуцьці не падстава для міжнароднага скандалу. Наша арганізацыя цалкам за тое, каб дзяўчынка вярнулася дадому”.

Паводле іншых арганізатараў праекту, які пасьпяхова існуе ад 1991 году, беларускія дзеці заўсёды мелі шмат уражаньняў ад паездак у ЗША, аднак ніколі не выказвалі жаданьня не вяртацца дадому. Прадстаўнікі чарнобыльскай праграмы ў Пэталуме кажуць, што вельмі занепакоеныя ўчынкам Тані, бо ён “без сумневу нанясе шкоду будучым паездкам у ЗША для іншых беларускіх дзяцей”.

Тым часам у размовах з амэрыканскімі паліцыянтамі беларускія дзеці сьведчаць, што для іх учынак Тані “поўная нечаканасьць”. Многія згадваюць яе як вясёлую дзяўчынку, якая любіць сьпяваць. 13-ці гадовая Таня Сініцкая, якая найбольш кантактавала з Таняй Казырай, асабліва ў часе паездкі ў Бэрклі на мінулым тыдні, кажа, што сяброўка ніколі ня згадвала ў размовах пра сваё жаданьне застацца ў ЗША.

Чытаць артыкул па-ангельску ў Santa Rosa Press Democrat.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG