Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевічу давялося наведаць КДБ <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


А.Мілінкевіч і Я.Берніковіч, патэнцыйны кандыдат з Глыбоччыны
А.Мілінкевіч і Я.Берніковіч, патэнцыйны кандыдат з Глыбоччыны

Палітык зьбіраў подпісы за дэмакратычных вылучэнцаў на выбары і мусіў наведаць міжраённы аддзел КДБ у Глыбокім.

Перад тым у глыбоцкі КДБ быў забраны мясцовы актывіст Яраслаў Берніковіч.

Аляксандар Мілінкевіч уваходзіць у ініцыятыўную групу спадара Берніковіча, які мае намер балятавацца па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22. Пакуль сябры ініцыятыўнай групы зьбіралі подпісы ў жылых дамах па вуліцы Міру ў Глыбокім, патэнцыйнага кандыдата, намесьніка старшыні абласной рады Партыі БНФ і актывіста стваранага Руху “За Свабоду!” разам з жонкай забралі на допыт у КДБ.

Паводле актывіста, супрацоўнікаў КДБ ізноў цікавіла тэма менскага выбуху ўноч на 4-га ліпеня. Колькі дзён таму ягоную жонку Іну Берніковіч, настаўніцу хіміі і біялёгіі Вярхнянскай базавай школы, ужо выклікалі ў мясцовы райаддзел міліцыі, каб дапытаць, ці не зьвяртаўся да яе нехта з мужавых сяброў ці знаёмых з просьбай патлумачыць спосаб вырабу выбухоўкі. Але, як мяркуе спадар Яраслаў, сапраўднай прычынай выкліку ў КДБ стаў візыт у Глыбокае Аляксандра Мілінкевіча і цікаўнасьць мясцовых жыхароў да ягонай асобы.

Аляксандар Мілінкевіч трапіў на прыём да начальніка міжраённага аддзелу КДБ Сяргея Стаціўкі ўжо пасьля таго, як Яраслава Берніковіча адпусьцілі. Паводле спадара Мілінкевіча, гутарка была канфідэнцыйнай, і таму ніякіх падрабязнасьцяў ён не паведамляе.

Апрача Глыбокага, лідэр стваранага Руху “За Свабоду” наведаў сёньня і раённы цэнтар Лепель на Віцебшчыне, дзе дапамагаў ініцыятыўнай групе зьбіраць подпісы за вылучэньне мясцовага актывіста Аляксея Александровіча, які зьбіраецца балятавацца па Лепельскай выбарчай акрузе №23.

А.Мілінкевіч зьбірае подпісы за дэмакратычных прэтэндэнтаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG