Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійскія гульні пачаліся!


Старт летняй Алімпіядзе, якая праходзіць гэтым разам у Пэкіне, дадзены.


Жаночыя футбольныя каманды Аргентыны і Канады, Бразыліі і Нямеччыны першымі пачалі барацьбу за алімпійскае золата. І хаця афіцыйнае адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў адбудзецца 8-га жніўня, яны фактычна пачаліся.

Беларусь у жаночым футбольным турніры не прадстаўленая. Там гуляюць толькі 16 камандаў. А наагул у Алімпіядзе зьбіраюцца ўдзельнічаць больш за 200 краінаў.

Алімпійцы Беларусі хочуць увайсьці ў склад 20 наймацнейшых. Каб гэтага дамагчыся, трэба перавысіць паказчыкі выступленьня на папярэдняй Алімпіядзе ў Афінах. Там беларускія алімпійцы здабылі 15 мэдалёў.

Сёньня ў Кітай вылецеў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, ён будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў, а таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG