Адказнасьць за тэракты ў горадзе Ахмадабад на захадзе краіны, дзе ў суботу ў розных месцах выбухнулі 17 бомбаў, узяла на сябе малазнаная групоўка “Індыйскі муджагедын”. Ад выбухаў у Ахмадабадзе загінулі 45 чалавек, звыш 150 былі параненыя.
Яшчэ адзін чалавек загінуў у пятніцу ў Бангалоры на поўдні Індыі.
Паведамляецца пра затрыманьне некалькіх дзясяткаў людзей, падазраваных у дапамаганьні тэрарыстам. Мясцовая паліцыя заявіла, што ў нядзелю яшчэ дзьве бомбы былі зьняшкоджаныя ў горадзе Сурат у прымесьці Ахмадабаду.
Насельніцтва Ахмадабаду з прымесьцямі складае каля чатырох з паловаю мільёнаў чалавек. Паводле апошняга перапісу, звыш 80% жыхароў гораду – індуісты, прыкладна 11% – мусульмане.
У 2002 годзе ў Ахмадабадзе здарыліся кровапралітныя сутыкненьні паміж індусамі і мусульманамі, пры якіх загінулі сотні людзей.