Паводле газэты, Сьцяпан Сухарэнка ужо атрымаў агрыман у Армэніі на сваё прызначэньне амбасадарам і прайшоў узгадненьне ў міжнароднай камісіі беларускага парляманту. Паводле закону амбасадар прызначаецца ўказам прэзыдэнта краіны. Атрымаць камэнтар да гэтых зьвестак у прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі не ўдалося.
Сьцяпан Сухарэнка кіраваў КДБ з 2005 па 2007 год. Асабліва запомніўся ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй 2006-га году. На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі Сьцяпан Сухарэнка прадэманстраваў журналістам фільм, у якім заяўлялася, што апазыцыя нібыта плянуе атручваць ваду ў вадаправодзе з дапамогай дохлых пацукоў.
Пасьля перамогі на выбарах Аляксандра Лукашэнкі Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што “КДБ добра спрацавала”.
Раней за Сьцяпана Сухарэнку на дыпляматычную службу з пасады старшыні КДБ накіроўвалі Генадзя Лавіцкага амбасадарам у Ізраіль і Ўладзімера Мацкевіча амбасадарам у Югаславію. Абодва ўжо вярнуліся ў Менск, але новых прызначэньняў не атрымалі.