Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баршчэўскі просіць Якубовіча надрукаваць гутарку з КДБ


Лявон Баршчэўскі напісаў ліст да рэдактара газэты "Советская Белоруссия" Паўла Якубовіча з просьбай надрукаваць размову Аляксандра Меха з супрацоўнікамі кобрынскага КДБ.


“Паважаны Павел Ізотавіч! Пачалася актыўная стадыя выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў. Беларуская і эўрапейская супольнасьць пільна сочаць за яе хадою, ці праходзіць яна свабодна і справядліва для ўсіх прэтэндэнтаў.

Кобрынскі інцыдэнт з выгнаньнем з працы сябра Партыі БНФ, прэтэндэнта ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Аляксандра Меха абуральны. Ёсьць межы, якія ня могуць пераступаць нават тыя, хто лічыць сябе "недатыкальным" – пагатоў у т.зв. "сельскім" раёне.

Прапаную надрукаваць расшыфроўку размовы палітыка з начальнікам Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" Уладзімірам Галашко і начальнікам Кобрынскага аддзела КДБ Андрэем Басько, якая папярэднічала звальненьню Аляксандра Меха. Гэтым самым вы прадэманструеце магчымасьць доступу кандыдатаў да дзяржаўнай прэсы, а галоўнае – паспрыяеце аднаўленьню справядлівасьці.”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG