Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скульптуры з солі рэжуць у Друскеніках <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Юргітэ Клейзэне працуе баўгаркай
Юргітэ Клейзэне працуе баўгаркай

У Друскеніках пачаўся пленэр “Мэтамарфозы з солі”. Беларусь на ім прадстаўляе гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.


Druska па-літоўску — “соль”. Удзельнікі ствараюць фігуры з блёкаў прэсаванай солі. Творы будуць выстаўленыя ў мясцовым культурным цэнтры. Мерапрыемства падтрымала літоўскае міністэрства культуры. Скончыцца пленэр 26 ліпеня.

Карэспандэнт: “Мы чуем, як працуюць скульптары на друскеніцкім пленэры драўляным малатком і спэцыяльным зубілам. Дамголе Жэкене працуе ў цэнтры культуры адміністратарам, яна каардынатарка гэтага праекту”.

Жэкене: “Мы праводзім пленэры з солі. Удзельнікаў сем чалавек: літоўцы і адзін чалавек зь Беларусі — Уладзімір Панцялееў. На мінулым пленэры працавала мастачка з Латвіі. Заўсёды бывае хтосьці з-за мяжы, зь іншых краінаў”.


Уладзімір Панцялееў і Дамголе Жэкене




Карэспандэнт: “Дарэчы, пленэр праходзіць у намёце насупраць цэнтру культуры, і калі пачынаецца праца, то саляны пыл ляціць…”

Жэкене: “Мы не зачынялі скульптараў у нейкім памяшканьні, каб ніхто ня мог іх бачыць. А спэцыяльна праводзім пленэр на вуліцы, каб усе маглі паглядзець”.

Карэспандэнт: “А зараз пацікавімся настроем Уладзіміра Панцялеева. Першы раз ты будзеш працаваць з сольлю, ты паглядзеў працы, пазнаёміўся зь літоўскімі калегамі. Як думаеш, атрымаецца? І які інструмэнт спатрэбіцца?”

Панцялееў: “Нечаканасьцяў асаблівых для мяне няма. Так, я ніколі не спрабаваў працаваць з саляным блёкам. Аднак думаю, што ён сябе будзе паводзіць гэтаксама, як любы іншы скульптурны матэрыял. Галоўнае — ёсьць блёк, а форму яму надаць заўсёды можна”.

Карэспандэнт: “А я бачу — на плякаце ўдзельнікі пленэру ліжуць соль”.

Панцялееў: “Я пакаштаваў ужо. Проста паздароўкаўся са скульптарам, у яго рука ў солі была”.



Андрус Лік працуе сякеркай




Карэспандэнт: “Саляныя блёкі маюць пэўную форму, і ты ня можаш задумаць фігуры большых памераў?”

Панцялееў: “Тут можна нешта прыдумаць: альбо клеіць, альбо складаць можа нават, паглядзім. Я не хачу загадзя гаварыць. Хачу акунуцца спачатку ў працу”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG