Хлопец: “Добрасумленным павінен быць і павінен хоць нешта зрабіць добрага для народа, для тых людзей, хто яго абіраў”.
Спадарыня: “Прыстойным, добрым чалавекам, каб мог хаця б выслухаць чалавека ў цяжкую часіну, калі нічым ня можа дапамагчы. Вось так я лічу”.
цяпер у нас сядзяць кішэнныя дэпутаты, якія заранёў ведаюць, як і за што ім трэба галасаваць і якія законы прымаць
Спадарыня: “Такім, які будзе працаваць для народа, а ня толькі для сябе. І каб людзі пэнсіі вышэйшыя атрымлівалі, каб сацыяльны ўзровень жыцьця падвышаўся, каб студэнтам стыпэндыі падвышалі”.
Спадар: “Ён павінен быць мэтанакіраваным, бачыць узровень жыцьця й патрэбы людзей, каб зьмяняць іх да лепшага з поўнай душэўнай цеплынёй”.
Спадарыня: “Напэўна, чэсным чалавекам і потым выконваць тое, што людзям абяцаў. І палітыку будаваць ня толькі з патрэбаў пэнсіянэраў, але і моладзі. Арганізоўваць жыцьцё на месцах, разьвіваць культуру. А ў нашым горадзе сачыць за рэстаўрацыяй, каб помнікі гісторыі заставаліся”.
Спадар: “Павінен быць адукаваным і блізкім для народа. І каб ня зь нейкай там партыі, а з працоўнага калектыву”.
Спадар: “Каб працаваў для людзей, а не для сябе...”
Карупцыя працягвае заставацца ў нашым грамадзтве, і на чале яе да гэтага часу — міліцыя
Спадар: “Прыстойным, чэсным і павінен змагацца за народ, змагацца з карупцыяй. Карупцыя працягвае заставацца ў нашым грамадзтве, і на чале яе да гэтага часу — міліцыя. У кожнай бандзе ёсьць міліцыянэры”.