Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс ад'ехаў. Можна адчыніць форткі


фота БелТА
фота БелТА

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс завяршыў аднадзённы рабочы візыт у Беларусь. ТЭМА ДНЯ.

Па выніках перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавэсам падпісаны мэмарандум пра ўзаемапаразуменьне паміж вытворчым аб'яднаньнем “Беларусьнафта” і вэнэсуэльскай нафтавай кампаніяй “Petroleos de Venezuela SA”. У ім гаворыцца пра далучэньне дадатковых плошчаў да сумеснага беларуска-вэнэсуэльскага прадпрыемства па здабычы нафты

Беларусь – Вэнэсуэла: як становяцца “братамі”

Беларуска-вэнэсуэльскія стасункі актывізаваліся ў 2006 годзе, пасьля першай сустрэчы прэзыдэнтаў Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі. Харызматычныя лідэры знайшлі шмат агульнага, лёгка перайшлі на “ты” і з ініцыятывы Чавэса сталі нават “братамі”. З таго часу ў іх шмат супольных інтарэсаў — ад сумеснай здабычы нафты да паставак зброі. Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Уга Чавэса ордэнам Дружбы народаў. Раней яго атрымалі мітрапаліт Філарэт, экс-кіраўнік МЗС Урал Лапытаў, Дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Павал Барадзін ды іншыя.


"Да гэтага часу імпэрыялізм "падае"

Чаму Аляксандар Лукашэнка не падтрымаў антызаходнюю рыторыку вэнэсуэльскага прэзыдэнта, абмежаваўшыся заявамі пра плённасьць двухбаковых адносінаў? Меркаваньне галоўнага рэдактара газэты «Новы час» Аляксея Караля




“Больш прагматычная мэта — прыкупіць зброі”

Палітык Мікола Статкевіч лічыць, што Беларусь можа і не дачакацца выкананьня шматлікіх абяцаньняў з боку прэзыдэнта Вэнэсуэлы. "Спадар Чавэс — вельмі экзатычная палітычная фігура. Але ён дасягае сваіх мэтаў гэтымі візытамі ў Маскву і Менск. А мэта — прыцягнуць увагу да сябе найперш у вачах “трэцяга сьвету”, паказаць сябе лідэрам, які нічога не баіцца. І больш прагматычная мэта — прыкупіць зброі", -- кажа Статкевіч.



Чавэс ганіць амэрыканскі імпэрыялізм і цытуе прэзыдэнта Расеі

Уга Чавэс у часе перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе заявіў, што сьвет зьмяняецца хутка. “На шчасьце гегеманіскія прэтэнзіі імпэрыялістаў праваліліся, амэрыканскі імпэрыялізм працягвае сваё падзеньне. І наадварот, падымаецца сьвет, які прэзыдэнт Мядзьведзеў называе поліцэнтрычным”.
амэрыканскі імпэрыялізм працягвае сваё падзеньне. І наадварот, падымаецца сьвет, які прэзыдэнт Мядзьведзеў называе поліцэнтрычным
Кіраўнік Беларусі заявіў пра гатовасьць разьвіваць супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай па самых розных накірунках. «Мы гатовы па-сяброўску, па-братэрску вырашыць любое пытаньне для Вэнэсуэлы. Кажы, што трэба зрабіць, і мы будзем рабіць», - сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Уга Чавэс заявіў, што хоча праверыць выкананьне дасягнутых раней дамоўленасьцяў і праектаў. Ён нагадаў пра намер пабудаваць завод па зборы машын і абсталяваньня, і ў рамках гэтага праекту 40 вэнэсуэльцаў прыедуць у Беларусь. Паводле Чавэса супрацоўнцітва паміж дзьвюма краінамі рухаецца вялікімі тэмпамі. Ён дадаў, што працягваецца супрацоўніцтва па газафікацыі вэнэсуэльскіх гарадоў.

"Не зьбіраюся займацца ўсялякімі перакручваньнямі"


Уга Чавэс перадаў Аляксандру Лукашэнку вітаньне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, зь якім сустракаўся напярэдадні. Уга Чавэс ня стаў камэнтаваць інфармацыю пра заключэньне пад час візыту ў Маскве кантракту на супрацоўнцітва з Расеяй у вайсковай сфэры на 30 мільярдаў даляраў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА. «Я не зьбіраюся займацца ўсялякімі перакручваньнямі, якія распаўсюджваюць розныя агенцыі», - сказаў У.Чавэс.- Якія лічбы вар'яцкія. Лепш спытайце мяне, колькі грошай укладаем у разьвіцьё краіны!»



У чаканьні Уга Чавэса

















Плошча Перамогі. Пешаходам не даюць перайсьці на іншы бок





































Каля Лінгвістычнага ўнівэрсытэту ўтварыўся людзкі затор. Вуліца Захарава перакрытая для руху аўтамабіляў і пешаходаў


Актораў не пусьцілі ў тэатар

12.00 Як паведамляе Радыё Рацыя, у сувязі з візытам Уга Чавэса актораў Купалаўскага тэатра не пускалі ў будынак тэатру. Аляксандраўскі сквэр, дзе месьціцца тэатар, быў з раніцы ачэплены супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным. У сквэр не пускалі ня толькі мінакоў, але і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатру, якія прыйшлі на працу. На ўсе патрабаваньні дазволіць прайсьці на працоўныя месцы прадстаўнікі спэцслужбаў катэгарычна заяўлялі, што гэта можна будзе зрабіць толькі пасьля 15.00. Нагадаем, побач з тэатрам знаходзіцца будынак Адміністрацыі прэзыдэнта, дзе сёньня Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з Уга Чавэсам.

Адстаўны Віктар Шэйман сустракае Уга Чавэса

11.00 Сярод тых, хто сустракаў ў Нацыянальным аэрапорце Менск Уга Чавэса, віцэ‑прэм’ер Уладзімер Сямашка і намесьнік кіраўніка МЗС Віктар Гайсёнак. Як паведамляе сайт "Нашай нівы", быў заўважаны і Віктар Шэйман.У аэрапорт таксама прывезьлі 40 вэнэсуэльскіх студэнтаў, што навучаюцца ў Беларусі.

У менскім аэрапорце Уга Чавэс заявіў, што мае намер абмеркаваць «абмеркаваць нафтаздабычу, а таксама супрацоўніцтва па трох іншых накірунках, каб падвоіць таваразварот

Уга Чавэс наведваў Менск ужо двойчы, апошні раз ўлетку 2007-га. Аляксандар Лукашэнка пабываў з афіцыйным візытам у Каракасе ў сьнежні 2007 году.


Як у Менску рыхтуюцца да візыту Уга Чавэса


У зьвязку з візытам прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Менску будуць прыняты дадатковыя меры бясьпекі.
У сталіцы будзе часова абмежаваны рух транспарту на некаторых вуліцах.


Уга Чавэс мяняе прывычкі

Найцікавейшае ва ўсім гэтым, аднак, што сам Уга Чавэс, які яшчэ ў пачатку году заклікаў прызнаць марксіскіх баевікоў з FARC як „законную паўстанцкую сілу”, у чэрвені раптам зьмяніў думку і зьвярнуўся да гэтай групоўкі — якую шмат лічыць звычайнымі тэрарыстамі і дылерамі наркотыкаў — з заклікам спыніць змаганьне з калюмбійскім урадам ды вызваліць усіх заложнікаў, што знаходзяцца ў яе палоне, без аніякіх умоваў і выкупаў.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 году. Ён паходзіць з індыянаў, кар’еру пачаў як вайсковец-дэсантнік, на пачатку 1990-х гадоў кіраваў няўдалай спробай вайсковага перавароту, за што два гады адбыў у турме.

Пасьля амністыі, на прэзыдэнцкіх выбарах 1998 году, Чавэс здабыў 56 адсоткаў галасоў падтрымкі. У 2002 годзе няўзброеныя групы вэнэсуэльцаў, не задаволеных усталяваным кіраваньнем, адхілілі Чавэса ад улады. Аднак пазьней Чавэсу ўдалося вярнуцца ў прэзыдэнцкі палац. Чавэс праводзіць адкрыта антыамэрыканскую палітыку. На Захадзе яго ўспрымаюць як папуліста і дыктатара. У 2006 годзе у сьнежні Чавэс перамог на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах: паводле афіцыйных зьвестак, ён атрымаў 61 % галасоў выбарнікаў, ягоны канкурэнт Мануэль Радрыгес – 38 %.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG