Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івянцы прайшла першая сустрэча каталіцкай моладзі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


На ёй пабывала каля 1300 чалавек з Гарадзенскай, Пінскай, Віцебскай дыяцэзій і Менска-Магілёўскай архіцыяцэзіі.


У часе сустрэчы адбылася трансьляцыя выступу Папы рымскага з Сусьветных дзён моладзі ў аўстралійскім Сыднэі, набажэнствы, канфэрэнцыі, канцэрты.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што ў Сіднэй зь Беларусі паехалі толькі каля 10 чалавек.

«Так на пасяджэньні Канфэрэнцыі Біскупаў узьнікла прапанова правесьці Міждыяцэзіяльную сустрэчу каталіцкай моладзі Беларусі, прымеркаваную да Сусьветных дзён моладзі. Францішкане прапанавалі ўсіх запрасіць да сябе. Так было вызначана месца правядзеньня моладзевай сустрэчы»,-- цытуе Тадэвуша Кандрусевіча сайт catholic.by

Сустрэча беларускай каталіцкай моладзі прайшла ўпершыню. Плянуецца, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.


















Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG