Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчаткова вызначаны 11-гадовы тэрмін школьнага навучаньня


Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт, якім канчаткова вызначаецца 11-гадовы тэрмін навучаньня ў сярэдніх школах. Дэкрэт набудзе моц ужо сёлета, ад 1 верасьня 2008 году.


Гэтаксама будзе захаваны 6-дзённы навучальны тыдзень – па суботах са школьнікамі будзе весьціся выхаваўчая праца і заплянаваныя «фізкультурна-аздараўляльныя мерапрыемствы».

Апроч гэтага, дакумэнтам вызначаныя захады на сацыяльную падтрымку настаўнікаў: у прыватнасьці, ад пачатку 2009 году падвышаюцца аклады пэдадагічных работнікаў.

Адмова ад экспэрымэнту з 12-гадовым навучаньнем, які ладзіўся апошнія 10 гадоў, на думку экспэртаў, прывядзе да значнага скарачэньня настаўніцкіх кадраў. Апроч таго, Беларусь будзе відавочна выбівацца з эўрапэйскага досьведу, дзе школьная праграма даўно вядзецца па 12- і нават 13-гадоваму курсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG