Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты атрымаюць па 800 даляраў


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сёньня паведаміла, што дзяржава выдзяляе кожнаму кандыдату ў дэпутаты 1,75 мільёна рублёў (каля 800 даляраў) на падрыхтаваньне агітацыйных і рэклямных матэрыялаў. Л. Ярмошына падкрэсліла, што кандыдатам забаронена выдаткоўваць іншыя грошы на выбарчую кампанію -- ці то свае, ці то ад спонсараў.


„Спонсарская дапамога можа толькі ўносіцца ў фонд, створаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і разьмяркоўвацца пароўну паміж усімі кандыдатамі ў дэпутаты. Але тых, хто жадае аказаць такую дапамогу, няма” — дадала яна.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што доўгатэрміновая місія назіральнікаў за выбарамі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прыедзе ў Беларусь 11 жніўня. А напярэдадні выбараў прыбудзе яшчэ каля 300 назіральнікаў з АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG