Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьні пагражаюць самагубствам


Вязьні бабруйскай папраўчай калёніі паведамілі ў рэдакцыю газэты “Вечерний Бобруйск», што некалькі дзесяткаў чалавек вырашылі скончыць жыцьцё самагубствам.


Паводле інфармацыі асуджаных акцыю суіцыду прызначылі на 15 гадзінаў 17 ліпеня.

Пакуль невядома зь якіх прычынаў людзі вырашылі пайсьці на крайнія меры. Кіраўніцтва калёніі паведаміла, што будзе пільна сачыць, каб не дапусьціць масавай гібелі вязьняў.

Увечары 17 ліпеня адміністрацыя калёнія паведаміла журналістам, што працуе ў звычайным рэжыме і ніякіх выпадкаў суіцыду не адбылося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG