Спадар: “Думаю, ніякіх зьменаў ня будзе. Ён паставіў ізноў сваіх людзей, якія ў яго знайшліся пад рукамі. Нічога гэта ня дасьць. Вось пабачыце самі, час пройдзе, а ўсё, у лепшым выпадку, застанецца па-ранейшаму”.
Спадар: “Ды Бог яго ведае. Хаця, па-мойму, нічога з гэтага ня выйдзе. Магчыма, наладзяць больш жорсткі кантроль за правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і сходаў...”
Дзяўчына: “Напачатку нешта паправіцца, а потым стане, як было, а можа, яшчэ й горш”.
Спадар: “Зроблена ракіроўка кіраўнікоў: тыя, хто з Лукашэнкам пачынаў — звольненыя. Зараз набралі новых. Усё дакладна, як у Ёсіфа Сталіна: адну каманду набраў, потым прыбраў, ізноў новых і г.д. Так што нічога ня зьменіцца”.
Спадарыня: “Я лічу, што нічога ня зьменіцца. У нас у краіне аўтарытарнае кіраваньне, і апошняе слова заўсёды за Лукашэнкам, а не за яго падначаленымі”.
Спадар: “Нічога ня зьменіцца, я ў гэтым перакананы”.
Хлопец: “Не, нічога ня зьменіцца. Трэба зьмяніць дзеля гэта народ, трэба тут людзей нейкім чынам адукаваць, а не зьмяняць на пасадах тых самых чыноўнікаў. Яны нічога ня зробяць толькі таму, што іх прызначыў Лукашэнка. Гэта ягоныя людзі, і яны выконваюць толькі ягоныя загады”.
Дзяўчына: “Лічу, што тут нічога ня зьменіцца ў сувязі з новымі прызначэньнямі. Гэтыя людзі ўсё роўна падпарадкоўваюцца Лукашэнку. І якая розьніца, хто будзе прызначаны на гэтыя пасады? Усе яны будуць выконваць ягоныя загады”.
Спадарыня: “Якіх зьменаў можна чакаць, калі ўсё пад кантролем? Будзе толькі горш. Разумееце, усё пад кантролем...”
Міхал Карневіч, Горадня