“На сёньняшні дзень значнага ўплыву на вырашэньне сацыяльна-палітычных, а тым больш надзённых бытавых праблемаў грамадзянаў нашай краіны яны не аказваюць. Хутчэй за ўсё, тут адыграла ролю ўказаньне Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь арганізатарам выбараў, каб даць дарогу ўсім палітычным плыням – і тым, якія падтрымліваюць палітыку ўраду, і тым, якія жорстка, а часам і радыкальна яе крытыкуюць. І мне падаецца, што мясцовыя ўлады, якія фармавалі акруговыя камісіі, прыслухаліся да гэтай рэкамэндацыі”.
Найбольш сябраў акруговых камісіяў мае Камуністычная партыя Беларусі, якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку (58). Лібэрал-дэмакраты атрымалі 19 месцаў, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 17.