Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прызначаны чалавек, які ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку»


Супрацоўнік КДБ Беларусі ў 1990-х гадох Валер Костка гэтак пракамэнтаваў прызначэньне былога памежніка Вадзіма Зайцава старшынём КДБ:

“Няма нават фармальных падстаў дзівіцца таму, што памежнік прызначаны кіраваць КДБ. Памежнікі раней заўсёды ўваходзілі ў КДБ. Так і называліся — Памежныя войскі КДБ СССР. Гэта толькі ў часы незалежнасьці іх аддзялілі, але яны ўсё роўна ўваходзяць у агульную сыстэму дзяржаўнай бясьпекі. Вось Дзяржаўным памежным камітэтам кіруе Рачкоўскі, а ён жа ж былы вайсковы контравыведнік, а гэта цалкам структура КДБ.
Што да непасрэднага прызначэньня Вадзіма Зайцава, дакладна камэнтаваць прызначэньне гэтага чалавека цяжка, бо пра яго мала шырока вядома. Перакананы, што калі чалавек кіраваў апэратыўнай управай — гэта свая спэцслужба ў памежнікаў — то ён ведае і спэцыфіку працы КДБ. Але галоўнае, відаць ня гэта. На маю думку, лёгіка такіх прызначэньняў — у асабістых дачыненьнях зь Віктарам Лукашэнкам як дарадцам прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.
Увогуле пасады старшыні КДБ, міністра ўнутраных спраў, дзяржсакратара Рады бясьпекі — ня столькі прафэсійныя, колькі палітычныя. Кіраваньне структурамі ідзе праз добра падабраных намесьнікаў, а пэўны чалавек на пасадзе праводзіць палітычны кірунак.
Тое, што прызначаны чалавек адносна малады, які раней ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку, уласьцівым для нядаўняга КДБ, што ў сваёй службе ён мог кантактаваць зь Віктарам Лукашэнкам, які таксама служыў памежнікам, — гэта ўсё дастаткова красамоўныя паказчыкі, якія абмінуць увагай немагчыма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG