Спадар: “На выгляд будзе ўсё добра. Але ж мы ня ведаем, што робіцца за шырмай”.
Спадарыня: “Ніводныя выбары нідзе ў сьвеце не былі справядлівымі”.
Спадар: “Наўрад ці… У нас нічога няма справядлівага й празрыстага. Будуць падтасоўкі. Усё так!”
Спадарыня: “Не! Бо ў нас выбіраюць тых, каго ўжо вызначылі”.
Спадар: “Улады заяўляюць, што будуць справядлівымі. Калі ўлічваць досьвед мінулых гадоў, бярэ сумнеў”.
Спадар: “Мяркуючы па апошніх падзеях — усіх гэтых арыштах, ня думаю, што выбары будуць празрыстымі. Такое маё меркаваньне. Зноў сьпіхваюць усё на апазыцыю. Зноў-такі апазыцыянэры ў нас, як заўсёды, беспрацоўныя. Ад выбараў іх штучна адхіляць. Таму ня думаю, што выбары ў нас будуць празрыстыя — як і ўсё, што робіцца ў нас у апошнія гады”.
Спадар: “Дакладна ня ведаю, але, магчыма, Лукашэнка так асьмялеў, што пойдзе на празрыстыя выбары. У апазыцыі ўжо няма той моцы, якая магла б яго зьбянтэжыць, зрушыць зь ягонага месца”.
Спадар: “Верагодна, будуць. У нас жа заўсёды паказваюць вынікі выбараў”.
Спадар: “Думаю, што будуць. Я ўпэўнены ў нашай палітыцы”.
Спадар: “Думаю, што не”.
Спадар: “У нас, падаецца, нічога такога справядлівага й празрыстага няма. Выбары ёсьць выбары. Па справядлівасьці ўсё адно ня будзе. Махінацыі ўсё роўна ўчыняюцца. Людзі сваю справу робяць. Хтосьці праз галовы палезе ўсё адно”.
Спадар: “Антураж будзе. А справядлівасьць? Сумняваюся!”
Спадарыня: “У нас у краіне ўсё так добра арганізавана, што будзе ўсё празрыста й даступна для людзей”.
Спадар: “Не задумваюся над такімі пытаньнямі. Схаджу на выбары — і справе канец”.