Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце абмяркоўваюць сытуацыю ў Беларусі


Сёньня а 18-й гадзіне менскага часу ў Эўрапарлямэнце пачнецца дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі. “Круглы стол” арганізуе група сацыялістаў Эўрапейскага парлямэнту.


Зь Менску запрасілі прадстаўнікоў трох сацыял-дэмакратычных плыняў: Вольгу Казуліну, Міколу Статкевіча і Станіслава Шушкевіча. Яны выступяць на паседжаньні пры абмеркаваньні трох тэмаў — агульнай сытуацыі ў краіне, умоваў правядзеньня выбарчай кампаніі і пэрспэктываў левых партыяў у Беларусі.

Як падкрэсьліваецца ў прэсавым рэлізе сацыялістычнай групы, “канфэрэнцыя ладзіцца дзеля таго, каб прадэманстраваць сваю падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG