Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: Захад спадзяецца на пераварот


Аляксандр Лукашэнка сёньня заявіў, што Захад не пакідае намераў арганізаваць пераварот у Беларусі.


"На жаль, з вуснаў некаторых заходніх палітыкаў пастаянна гучаць адкрытыя заклікі да антыканстытуцыйнай зьмены ўлады ў Беларусі, да насаджэньня заходняй мадэлі гэтак званай дэмакратыі", — сказаў прэзыдэнт на прыёме выпускнікоў факультэту Генэральнага штабу, камандна-штабнога факультэту Ваеннай акадэміі Беларусі і ваенных акадэмій Расеі.

Лукашэнка таксама заявіў, што гістарычны вопыт беларускага народа і рэаліі сусьветнай палітыкі патрабуюць пільнай увагі да пытаньняў нацыянальнай бясьпекі.

"Сучасны сьвет не становіцца больш бясьпечным, і мы ўсе зьяўляемся сьведкамі пэрыяду абвастрэньня геапалітычных, эканамічных, экалягічных і дэмаграфічных праблем. І ўсё гэта тым ці іншым чынам тычыцца нашай Беларусі", — сказаў прэзыдэнт. — „Прасоўваньне НАТО на ўсход, разгортваньне ў непасрэднай блізкасьці ад нашых межаў элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы стратэгічнай супрацьракетнай абароны, дэвальвацыя міжнароднай прававой базы ў галіне кантролю над узбраеньнямі сур'ёзна ўскладняе ваенна-палітычную сытуацыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG