Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Герэмэк раіў С.Шушкевічу


Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначае, што Браніслаў Герэмэк быў вельмі адукаваным і дасьведчаным чалавекам, які свае веды і досьвед выкарыстоўваў на карысьць людзям.


Станіслаў Шушкевіч згадаў, як у 1990-х гадох Браніслаў Герэмэк, у той час міністар замежных спраў Польшчы, параіў эфэктыўныя захады дзеля падтрымкі беларускамоўных выданьняў.

“Мы і потым сустракаліся шмат разоў, апошні раз — летась у Страсбургу, на сьвяткаваньні 90 год Беларускай Народнай Рэспублікі, калі была старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ды іншыя беларускія дзеячы. Была вельмі шчырая размова, Браніслаў Герэмэк шчыра дапамагаў Беларусі. Увогуле ў ім мяне вельмі ўражвала здольнасьць дакладна выкладаць свае думкі і рабіць пэўныя прапановы. Звычайна, калі прыйдзеш са сваімі праблемамі да вядомай асобы, табе паспачуваюць ды параяць тое, што ты і так ведаеш. А ён быў чалавекам, які добра ведаў, як трэба зрабіць. Прыкладам, ён быў дасьведчаны ў міжнародных зносінах, ведаў працу польскіх замежных інстытуцыяў у Эўропе. Гэта зь яго парады я зьвяртаўся ў Польскі інстытут у Дусэльдорфе, дзе мы вырашалі, што трэба рабіць у нашых няпростых умовах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG