Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца зрабілі падазраваным пасьля звароту ў пасольства


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Сяргей Бялонін, бацька 21-гадовага студэнта Уладзімера Бялоніна, якога першы раз дапыталі 4-га ліпеня, а 9-га ліпеня са сьведак перавялі ў падазраваныя па справе аб выбуху на сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці і зьмясьцілі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна. Паводле Сяргея Бялоніна ягоны сын напісаў заяву аб дапамозе ў амбасаду Расеі як грамадзянін гэтай краіны.

Паводле Сяргея Бялоніна, на канцэрце на праспэкце Пераможцаў у ноч на 4-га ліпеня Уладзімер Бялонін ня быў, знаходзіўся дома. Адносна далейшага бацька спасылаюцца на заяву сына ў пасольства Расеі. Сяргей Бялонін кажа, што пра выбух сын даведаўся 4-га ліпеня пасьля экзамэну і паехаў з сябрам паглядзець на месца выбуху. “Потым сябар з’ехаў, а сын меў неасьцярожнасьць яшчэ раз наблізіцца да гэтага месца, нешта яшчэ хацеў паглядзець. Вось пасьля гэтага яго і затрымалі для першага допыту”, -- кажа Сяргей Бялонін.

Уладзімер Бялонін вучыцца ў адной з ВНУ Менска, ён будучы кампутаршчык. Ёсьць падазрэньне, што ў юнака цяжкае захворваньне страўніка -- анарэксія . Пры такім захворваньні немагчымае звычайнае харчаваньне, тым больш тое, якое даюць арыштантам ў ізалятары на Акрэсьціна,. Бацькі Уладзімера Бялоніна просяць вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд, але іх хадайніцтвы адхіляюцца. Вось як Сяргей Бялонін пракамэнтаваў затрыманьне свайго сына для “Радыё Свабода”:

“Такая закрытая сытуацыя, мы нічога ня ведаем. Калі сын яшчэ лічыўся сьведкам, я спытаў кіраўніка сьледчай управы Казакевіча: “Што ёсьць падствай для таго, каб быць сьведкам, калі чалавека там не было і ён ведаць ня ведаў, што там такое здарылася? Нам з жонкай было сказана, што можам скардзіцца куды заўгодна і каму заўгодна. Але калі мы будзем настойваць, то перавядуць яго са сьведак ў падазраваныя. І гэта адбылося 9-га ліпеня, калі сын пайшоў з заявай ў консульства Расеі. Такім чынам з 9-а сын стаў падазраваным па гэтай справе”.

У прэсавай службе МУС не паведамляюць навінаў у расьсьледаваньні справы пра выбух. “Сьпісаў затрыманых і прозьвішчаў не паведамляем”, -- адказаў на маю просьбу кіраўнік прэсавай службы Канстанцін Шалькевіч.

Шасьцёра актывістаў застаюцца за кратамі


КДБ выпусьціў зь ізалятара 3 актывістаў апазыцыі, якіх падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Якім будзе лёс іншых затрыманых: Віктара Ляшчынскага, Сержука Чыслава, Міраслава Лазоўскага, Ігара Корсака, Антона Койпіша, Ільлі Богдана.


Сяржук Чыслаў
Ігар Корсак
Міраслаў Лазоўскі
Ільля Богдан
Антон Койпіш










Нягледзячы на заявы А. Лукашэнкі аб тым, што ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ня будзе новай хвалі рэпрэсіяў супраць праціўнікаў улады, менавіта апазыцыянэраў падазраюць у арганізацыі выбуху і затрымліваюць у першую чаргу. На гэты момант у ізалятарах застаюцца 6 актывістаў апазыцыі. Ніякіх іншых вэрсіяў здарэньня 4 ліпеня на канцэрце з удзелам А. Лукашэнкі дагэтуль не агучана.

Праваабаронцы назвалі дзеяньні беларускіх уладаў палітычным тэрорам.

Прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на тэрміновым паседжаньні ўхваліў заяву з патрабаваньнем вызваліць усіх затрыманых актывістаў апазыцыі. Лідэры АДС патрабуюць таксама сустрэчы з генэральным пракурорам і адстаўкі кіраўніцтва КДБ і не выключаюць, што ва ўмовах узмацненьня рэпрэсіяў абвесьцяць байкот парлямэнцкім выбарам.

Апазыцыя заклікала 14 ліпеня а 18 гадзіне выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.

МУС зноў просіць грамадзян падзяліцца інфармацыяй аб выбуху

Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ раз зьвярнулася да насельніцтва з просьбай прадставіць фота і відэаматэрыялы зь месца выбуху ў Менску 4 ліпеня.

“Любая інфармацыя аб падзеях, зьнятыя на канцэрце фота ці відэакадры могуць істотна дапамагчы сьледзтву ў выяўленьні асобы злачынцы”,-- зазначыў прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

У выходныя сьледчых дзеяньняў не было?

Адвакаты затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня апазыцыянэраў далі падпіскі аб неразгалошваньні інфарамцыі аб ходзе сьледзтва.

Паводле жонкі аднаго з затрыманых Міраслава Лазоўскага Ніны Шыдлоўскай у мінулыя выходныя зь яе мужам сьледчых дзеяньня ў не праводзілі.

Пасьля выбуху міліцыя схамянулася

Пасьля начнога выбуху ў Менску 4 ліпеня на вуліцах і вакзалах беларускіх гарадоў паболела міліцэйскіх патрулёў, абапал дарог — супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспэкцыі.

Трое затрыманых у справе аб выбуху – на волі
Апазыцыя заклікае на Кастрычніцкую плошчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG