Маладзёны распаўсюджвалі ўлёткі з пасланьнем Аб'яднаных дэмакратычных сілаў да выбарцаў.
У РУУС Цэнтральнага раёну Менску ў затрыманых зьнялі адбіткі пальцаў і забралі ўсе ўлёткі, а затым адпусьцілі.
Зьміцер Кавалгін, кіраўнік Фрунзэнскай раённай арганізацыі АГП, і Віктар Пятроўскі, адзін зь лідэраў арганізацыі "Маладыя дэмакраты", былі затрыманыя ў раёне плошчы Перамогі ў Менску.