Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенкамат ня верыць мэдычнай даведцы Ф.Вячоркі


Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну па тэлефоне запрасілі актывіста партыі БНФ Франака Вячорку ў аддзел крымінальнага вышуку.

Франак Вячорка зьвязвае гэта з кампаніяй, якую распачалі ўлады супраць моладзевых актывістаў, забіраючы іх у войска.

Калі юнак праходзіў раённую камісію, мэдыкі знайшлі праблемы з вачыма, і Франаку зрабілі апэрацыю. Пра гэта сьведчыць дакумэнт – даведка з подпісам урача і пячаткай клінікі.

Кіраўнік прызыву ваенкамату Савецкага раёну Аляксандар Іваноўскі выказваўся, што гэты дакумэнт падроблены. Франак Вячорка лічыць, што менавіта таму цяпер яго выклікаюць у міліцыю.

Ён запатрабаваў, каб яму даслалі афіцыйную позву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG