Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лябедзька: “Улады пачалі палітычны тэрор”


Лідэр АГП Анатоль Лябедзька мяркуе, што ўлады пачалі крыжовы паход супраць апазыцыі:


“Улады распачалі палітычны тэрор. Мы будзем заклікаць людзей выйсьці на акцыі салідарнасьці. Цяпер стаіць і пытаньне байкоту выбараў, які абвесьціў сам Лукашэнка. Ён нас падштурхоўвае да байкоту ягонай выбарчай кампаніі.

Гэта дэманстрацыя слабасьці ўлады, таму што яна працуе непрафэсійна. Што значыць прыйсьці да чалавека, уварвацца, зламаць дзьверы, забраць цьвікі і арыштаваць чалавека. Гэта проста ідзе кампанія па запалохваньні людзей, каб яны не прымалі ўдзелу ў выбарах. Лукашэнка баіцца гэтых выбараў і хоча стварыць сытуацыю псыхозу. Тады ўжо нам будзе не да выбараў, мы будзем думаць пра людзей, якія сядзяць у вязьніцы, а не пра тое, як працаваць з выбарцамі. Гэта выкарыстоўваецца цяпер напоўніцу. Крыжовы паход пачаўся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG