Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Шарамет: “Шэйман падрываў рэпутацыю Лукашэнкі”


Адстаўкі Віктара Шэймана і Генадзя Нявыгласа камэнтуе журналіст Павел Шарамет.

“Мне падаецца, Віктара Шэймана даўно трэ было адправіць у адстаўку, як і Генадзя Нявыгласа. Шэймана — таму, што ягонае знаходжаньне на такой пасадзе сур’ёзна падрывае рэпутацыю таго ж Лукашэнкі. А Нявыгласа — таму, што ён давёў сваю нізкую эфэктыўнасьць як кіраўнік.

Відавочна, што ў атачэньні Лукашэнкі абвастрылася барацьба, вынікам якой сталі гэтыя адстаўкі. Мяркую, нумар адзін цяпер сярод сілавікоў Беларусі — гэта міністар унутраных справаў Навумаў. Ягонай адстаўкі даўно дамагаўся той жа Шэйман, але, відаць, Навумаў пакуль што перамог Шэймана. Але далёка Лукашэнка яго не адпусьціць, бо Шэйман зашмат ведае, каб проста сысьці”, – лічыць Павал Шарамет.

У 2000 годзе зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі, які працаваў разам з Паўлам Шараметам на тэлебачаньні. Як Павел Шарамет вызначае ролю Віктара Шэймана ў справах зьніклых?
Відаць, Навумаў пакуль што перамог Шэймана...


“Што да гэтых справаў, на маю думку, Віктара Шэймана трэба разглядаць як асноўнага падазраванага ў арганізацыі зьнікненьняў палітычных апанэнтаў рэжыму. Пра гэта ў свой час казаў і былы генэральны пракурор Алег Бажэлка. Ён не хаваў, што пасьля арышту Дзьмітрыя Паўлічэнкі меліся былі арыштаваць і Віктара Шэймана паводле падазрэньняў у арганізацыі выкраданьняў. Але ў той час Аляксандар Лукашэнка абараніў Віктара Шэймана. Паглядзім, ці зробіць ён тое самае цяпер”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG