Аляксандр Шчурко займае пасаду першага намесьніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Паводле зьвестак, у сьледчую групу пад ягоным кіраўніцтвам уваходзяць супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры і КДБ, а таксама супрацоўнікі ФСБ Расеі, камандзіраваныя ў Менск.
У прыёмнай Аляксандра Шчурко адмовіліся паведаміць асноўныя зьвесткі пра ягоную службовую кар’еру. З іншых крыніцаў вядома, што Аляксандр Шчурко раней быў намесьнікам міністра, а да таго кіраваў ўправай аховы.