Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя ў Парку Чалюскінцаў


У парку Чалюскінцаў абарваўся адзін з атракцыёнаў -- «Карусэль» кшталту «дожджык». Здарэньне адбылося каля 18 гадзіны. Як паведамляюць сьведкі, спачатку атракцыён пачаў запавольвацца, а потым зваліўся на бок.

Можна ўбачыць, што рухомая частка каруселі адламалася ад астову, слупа, на якой яна «трымалася». І цяпер крэслы і ланцужкі карусэлі валяюцца за межамі пляцоўкі.


Паводле міліцыянтаў, якія знаходзяцца каля атракцыёну, усім пацярпелым -- чацьвёра дарослых, двое дзяцей - аказана дапамога ў найбліжэйшай больніцы. Ніхто з пацярпелых не знаходзіцца ў цяжкім стане. На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Негледзячы на тое, што разламаныя крэслы ды іншыя часткі атракцыёну пакідаюць даволі жудаснае ўражаньне, гэта не спыняе наведнікаў парку, якія бесклапотна катаюцца на суседніх карусэлях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG