Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 сутак за сьцяг Эўразьвязу ў заплечніку


Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў вінаватай у дробным хуліганстве актывістку моладзевага руху Паліну Кур’яновіч.


Міліцыя затрымала Паліну Кур’яновіч у мінулую пятніцу пасьля таго, як у яе заплечніку знайшлі сьцяг Эўразьвязу. Тры дні дзяўчына адбыла ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Судзьдзя Тацяна Паўлючук прызнала Паліну вінаватай у нецэнзурнай лаянцы і асудзіла на 5 сутак. Судзьдзя адмовілася заслухаць сьведак з боку Паліны, заснаваўшы сваё рашэньне на паказаньнях міліцыянта.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG