Сябры руху “Эўрапейская Беларусь” пачалі зьбіраць подпісы за ўступ Беларусі ў Эўразьвяз. М.Пятроўскую адпусьцілі, а А.Кірэева і А.Каток даставілі ў пастарунак, гэта адбылося ў 15.20. Адпусьцілі іх прыблізна а 18-й гадзіне.
Як паведаміла нам Аляксандра Каток, як толькі яны пачалі зьбіраць подпісы, да іх падыйшоў мужчына ў цывільным, забраў блянкі і сказаў вартаваць маладзёнаў іншаму мужчыне і жанчыне. Сам ён схадзіў і прывёў міліцыянтаў. Аляксандра кажа, што іх прывялі ў Ленінскі РАУС, але ня ведалі што зь імі рабіць – узялі тлумачэньні і пазьней адпусьцілі.