Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыю пратэсту на Гамарніка разагналі


Удзельніцу акцыі пратэсту супраць будаўнцітва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Гамарніка Ніну Нарубай затрымалі міліцыянты.


Цяпер яна знаходзіцца ў Савецкім РУВД. Жанчына стала перад будаўнічым кранам і не пускала яго на пляцоўку. Яшчэ адну з удзельніц акцыі пратэсту пабілі будаўнікі.

Каля дзесятку жыхароў з вуліцы Гамарніка ў Менску блякавалі фуру з кампанэнтамі вежавага крану.Яны пратэстуюць супраць разьвязанага будаўніцтва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі.

Пратэст пачаўся з учорашняга дня, калі заблякаваныя жыхарамі фуры не змаглі праехаць на будаўнічую пляцоўку.Удзельнікі акцыі пратэсту ладзілі дзяжурства ноччу. Будаўнікі аднак раніцай змаглі загнаць тры фуры на будаўнічую пляцоўку. Аднак яшчэ чатыры фуры стаялі ўздоўж вуліцы і жыхары іх не прапускалі.
Таксама жанчыны не прапускалі маленькі кран на пляцоўку. Будаўнікі ўчынілі бойку з жанчынамі. Потым яны выклікалі міліцыю. Міліцыянты затрымалі Ніну Нарубай і пачалі здымаць на відэа ўдзельніц акцыі. Жанчыны былі вымушаныя разысьціся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG