Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Людзі ляжалі ў рэанімацыі, а міліцыянтам умоўны прысуд"


Алесь Стральцоў, актывіст Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пакараны двума гадамі абмежаваньня волі ў “справе 14-ці”, камэнтуе прысуд міліцыянтам, якія стваралі “жывы шчыт”:

“У нашай судовай справе, магчыма, быў факт перакрыцьця праезнай часткі праспэкту, але ў нас не было ніякіх траўмаў, якія атрымалі людзі пасьля таго, як міліцыянты паставілі іх пад удар. Не было пацярпелых, крыві, шпіталяў... Нічога такога не было. Наадварот, міліцыянты спрабавалі праехаць аўтобусам па людзях, якія стаялі на праспэкце.

Тым ня менш наша судовая сыстэма ацаніла нашы дзеяньні двума гадамі, па сутнасьці, хатняга арышту. Гэта даволі суровае пакараньне. А міліцыянты, вінаватыя ў тым, што людзі ляжалі ў рэанімацыі, абышліся ўмоўным прысудам, а гэта - нішто”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG