“Гэта вельмі несправядлівы прысуд у параўнаньні зь іншымі прысудамі. Але ён таксама дэманструе, што ў нашай судовай сыстэме ёсьць шмат залежнасьцяў ад уладаў і ад розных дзяржаўных установаў.
Напрыклад, наш сябра Андрэй Кім, які нібыта адштурхнуў міліцыянта, атрымаў паўтара года калёніі. А міліцыянты, якія даводзяць сытуацыю да такога стану, што людзей могуць забіць, атрымліваюць вось такі мяккі прысуд.
Ёсьць такі выраз аднаго ангельскага пісьменьніка, што ёсьць людзі роўныя, а ёсьць раўнейшыя. Вось так і атрымліваецца, што міліцыянты ў нас раўнейшыя”.