Цяпер ён стане правай рукой старшыні падкамітэту дэпутаткі з Фінляндыі Сінікі Хурскайнэн.
Сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька, які прысутнічаў пры абраньні спадара Хэркеля, так камэнтуе гэтае рашэньне:
“У падкамітэце ўжо даволі шмат парлямэнтароў – з Вялікай Брытаніі, Расеі, балтыйскіх дзяржаваў... А цікавасьць да Беларусі расьце ў кантэксьце парлямэнцкіх выбараў. Таму і спатрэбіўся намесьнік”.
Раней Андрэс Хэркель быў старшынём падкамітэту. Менавіта ягоная актыўная праца на гэтай пасадзе і стала падставай для новага абраньня.
Падкамітэт па Беларусі створаны пры Палітычным камітэце, які ачольвае дэпутат з Швэцыі Горан Ліндблат. Такім чынам, беларуская праблематыка становіцца на кантролі скандынаваў.