“Мы прапануем усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня разьмясьціць на сваіх інтэрнэт-рэсурсах чорныя банэры — як сымбаль пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу адной гадзіны — з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня”, - гаворыцца ў звароце БАЖ.
24 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага прыняла ў другім чытаньні «Аб сродках масавай інфармацыі», “у якім, між іншым, робяцца спробы абмежаваць свабоду слова ў беларускай Інтэрнэт-прасторы”.
“Такім чынам мы выказваем пратэст супраць экстранага прыняцьця закона «Аб СМІ» без правядзеньня грамадзкіх слуханьняў і міжнароднай экспэртызы”, - тлумачыцца ў заяве Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
“Такім чынам мы адказваем прадстаўнікам улады на выказанае імі меркаваньне, што прыняты закон тычыцца толькі журналістаў і нікога больш. Такім чынам мы даем усьвядоміць карыстальнікам Байнэту, што пагроза закрыцьця шматлікіх навінавых рэсурсаў, крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве зараз як ніколі рэальная”.
Коды чорных банэраў можна атрымаць тут (http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-5159.html)