Кропка ў справе “жывога шчыта” – гэта адказ на пытаньне: ці будзе пастаўлена кропка ў практыцы выкананьня загадаў супрацоўнікамі ДАІ любым коштам, у тым ліку і коштам небясьпекі жыцьцю грамадзянаў? Гэтак учора паставіла пытаньне адвакат Вера Страмкоўская падчас судовых спрэчак. Адвакат мяркуе, што калі прысуд будзе мяккім, наступным разам гэта ня спыніць стварэньня новай аналягічнай заслоны. Абвінавачаныя міліцыянты Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч сябе вінаватымі ўвогуле не прызнаюць, іх абаронца Васіль Тулякоў просіць суд міліцыянтаў апраўдаць, а пракурор Мікалай Дубянок згодны на ўмоўнае пакараньне. Што думае Вера Страмкоўская пра будучы прысуд? Гэтае пытаньне я задаў адвакату яшчэ да судовых спрэчак:
“Мяркую, нам удалося даказаць віну абвінавачаных. Мы сабралі шмат доказаў таго, што яны зрабілі дзеяньне, якому патрэбна юрыдычная ацэнка. Якім будзе прысуд? Закон прадугледжвае і штраф, і ўмоўнае пакараньне, і тры гады зьняволеньня. Некаторыя пацярпелыя не настойвалі на самым суворым пакараньні, таму, мяркую, у суду ёсьць магчымасьць ня быць вельмі жорсткім. Для мяне галоўнае, што будзе дадзеная юрыдычная ацэнка дзеяньням супрацоўнікаў ДАІ, каб такая практыка ў краіне спынілася. І каб мае падабаронныя атрымалі кампэнсацыю сваіх маральных і матэрыяльных стратаў”.
Гэтак Вера Страмкоўская казала за некалькі хвілін да судовых спрэчак. Але падчас іх абвінавачаныя зноў не прызналі сябе вінаватымі і нават не папрасілі прабачэньня ў пацярпелых. Паводле адваката, яны не раскаяліся, і таму Вера Страмкоўская папрасіла рэальнага пакараньня, хаця і не максымальнага. Гэта значыць – пазбаўленьня волі, але не на тры гады. Таксама Вера Страмкоўская прасіла суд зрабіць адмысловае вызначэньне на адрас ДАІ. Паводле адваката, паводзіны ў судзе некаторых супрацоўнікаў ДАІ сьведчаць пра тое, што ў гэтай дзяржаўнай службе ня зробленыя сур’ёзныя высновы са здарэньня.
Пацярпелыя Юры Пашкевіч і Алена Калпакова таксама папрасілі ў суду рэальнага пакараньня для абвінавачаных. Алена Калпакова патлумачыла, што здарэньне нанесла ёй псыхалягічную траўму, ад якой яна дагэтуль ня можа аправіцца. Вось што адказала Алена Калпакова на маё пытаньне пра будучы прысуд:
“Нават не магу даць прагноз. Здаецца, ёсьць усе факты. Бачна, што супрацоўнікі ДАІ хлусяць, падтрымліваюць адзін аднаго. Будзе вельмі крыўдна і балюча, калі мы, пацярпелыя, сыдзем з судовай залі з адчуваньнем, што дапамогі чакаць няма ад каго. Што выратаваньне тапельцаў ёсьць справай саміх тапельцаў. Ня хочацца жыць у цынічным грамадзтве”.
Прысуд у справе “жывога шчыта” будзе агалошаны а другой гадзіне дня.

Будзе вельмі крыўдна, калі мы, пацярпелыя, сыдзем з судовай залі з адчуваньнем, што дапамогі чакаць няма ад каго.