Лідзія Ярмошына прадставіла кіраўніку краіны пакет дакумэнтаў будучай выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Лідзія Ярмошына заявіла, што выбарчая кампанія будзе абвешчана 24 чэрвеня. Гэта азначае, што ў аўторак пачнецца кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Таксама сёньня прадстаўлены праект дэкрэту прэзыдэнта аб чальцах Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу.
Паводле Л.Ярмошынай, А.Лукашэнка зноў пацьвердзіў, што выбары павінны прайсьці вельмі адкрыта і дэмакратычна. А міжнародныя і нацыянальныя назіральнікі павінны мець увесь аб’ём інфармацыі пра ход кампаніі.