Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух “За свабоду” не зарэгістравалі


Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончага асьветніцкага аб’яднаньня“Рух “За свабоду”. Афіцыйнае паведамленьне пра гэта прыйшло сёньня, паведаміў нашаму радыё намесьнік старшыні аб’яднаньня Юрась Губарэвіч.


Паводле ягонай інфармацыі, міністэрства юстыцыі прааналізавала шэраг выступленьняў у СМІ кіраўніка руху Аляксандра Мілінкевіча і некаторых іншых прадстаўнікоў руху. У выніку міністэрства прыйшло да высновы, што дзейнасьць аб’яднаньня будзе насіць не грамадзкі, а палітычны характар. Па-другое, Мін’юст робіць прагноз, што ў выпадку рэгістрацыі дзейнасьць аб’яднаньня ня будзе адпавядаць заяўленым мэтам і задачам.

Спадар Губарэвіч сказаў, што гэтае рашэньне міністэрства юстыцыі будзе аспрэчвацца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Гэта была ўжо трэцяя спроба “Руху “За свабоду” зарэгістравацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG